Някляеў абяцае вярнуць ЕГУ на радзіму

У выпадку свайго абрання на пост кіраўніка дзяржавы Ўладзімір Някляеў паабяцаў вярнуць на радзіму Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, паведамляе БелаПАН. Такую заяву ён зрабіў сёння ў Вільні ў часе сустрэчы з адміністрацыяй ЕГУ і яго студэнтамі. Са словаў Някляева, адукацыя з’яўляецца адным з прыярытэтаў яго перадвыбарчай праграмы. Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт быў зачынены беларускімі ўладамі ў 2004 годзе, але праз год аднавіў дзейнасць у Літве, дзякуючы фінансавай падтрымцы гэтай краіны, а таксама Еўрасаюза і ЗША. Ва ўніверсітэце вучацца пераважна грамадзяне Беларусі. Паводле інфармацыі адміністрацыі, пасля заканчэння навучальнай установы, палова былых студэнтаў вяртаецца на радзіму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі