Някляеў аднавіў актывіста “Гавары праўду!” у ВНУ
Актывіста кампаніі “Гавары праўду!” Ўладзіміра Кумца паабяцалі зноў зрабіць студэнтам 5-га курса Міжнароднага гуманітарнага эканамічнага ўніверсітэта. Пра гэта Еўрарадыё распавёў Уладзімір Някляеў, які сёння хадзіў да кіраўніка гэтага ВНУ.
Някляеў: "Генеральны дырэктар Аляксандр Мікалаевіч Алпееў сказаў, што, разабраўшыся з тым, што адбылося, ён высветліў: зніжэнне адзнакаў студэнту Кумцу мела месца, зроблена гэта было мэтанакіравана. Але ён пра гэта не ведаў і таму падпісаў загад аб адлічэнні. Цяпер ён разабраўся, на двух вінаватых выкладчыкаў накладзеныя спагнанні. І далей з імі не будзе працягнута дамова аб супрацоўніцтве".
Нагадаем, два дні таму студэнт-завочнік 5 курса Міжнароднага гуманітарнага эканамічнага ўніверсітэта Ўладзімір Кумец даведаўся ад свайго настаўніка замежнай мовы, што двое яго калег перапісалі ведамасці і змянілі яму адзнакі на больш нізкія. Самога ж Кумца загадам ад 3 лістапада адлічылі з ВНУ за "акадэмічную непаспяховаасць і сістэматычныя прагулы”.
10 лістапада патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Ўладзімір Някляеў вырашыў асабіста разабрацца з гэтай сітуацый і наведаў кіраўніцтва ВНУ. Па яго словах, генеральны дырэктар не сказаў, што Кумец можа ўжо з заўтрашняга дня зноў лічыцца студэнтам, але паабяцаў, што разбярэцца канчаткова ў сітуацыі. І калі нічога не зменіцца, прыме станоўчае рашэнне.