Някляеў параіў міністру Чэхіі ўважліва сачыць за Беларуссю
Лідэр кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў 15 лістапада ў Празе сустрэўся з міністрам замежных справаў Чэхіі Карэлам Шварцэнбергам. Як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік выбарчага штаба Някляева Андрэй Дзмітрыеў, мэтай сустрэчы было даведацца, як Чэхія бачыць сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі. І перасцерагчы чэхаў ад магчымых памылак. Дзмітрыеў: "Калі Еўропа прызнае імітацыю дэмакратычных працэсаў за тое, што гэта сапраўды дэмакратычныя працэсы, то гэта звядзе да нуля ўсе ранейшыя намаганні да дэмакратычнай будучыні Беларусі і развіцця яе ў гэтым кірунку. Бо гэта будзе азначаць для ўладаў, што яны могуць рабіць дэманстрацыю, але не рабіць ніякіх сапраўдных крокаў".
Някляеў расказаў чэшскаму міністру, што выбары ў нас ужо фальсіфікуюцца і што працэс назірання цалкам падкантрольны ўладам. І атрымаў ад міністра адказ, што Чэхія ўважліва сочыць за тым, што адбываецца ў Беларусі, і што Чэхія катэгарычна выступае за тое, каб выбары прайшлі сумленна, былі празрыстымі, а кандыдаты маглі сачыць за падлікам галасоў.
Словы прэзідэнта Літвы наконт таго, што толькі перамога Лукашэнкі можа гарантаваць стабільнасць у Беларусі, Някляеў і Карэл Шварцэнберг не абмяркоўвалі.
Сёння Ўладзімір Някляеў яшчэ сустрэнецца з прадстаўнікамі чэшскага парламента і МЗС, а таксама з беларусамі мясцовай дыяспары.