Някляеў сустрэўся з адвакатамі і медыкамі
5 лютага Уладзімір Някляеў сустрэўся ў сваім доме з адвакатамі, якія яго абараняюць. Пра гэта "Радыё Свабодзе" паведаміла жонка былога кандыдата на прэзідэнты Вольга Някляева.
З 30 студзеня Някляева трымаюць пад хатнім арыштам у ягонай кватэры. Кантактаванні з журналістамі, размовы па тэлефоне і выхад у інтэрнэт палітыку забароненыя. У тым ліку да Някляева не пускаюць ягоную дачку Еву. Спадар Някляеў накіраваў у КДБ заяву аб спатканні з дачкой, паведаміла Вольга Някляева.
4 лютага Уладзіміра Някляева адвозілі на агляд да лекараў – у яго правяралі страўнік. "Выпісалі лекі", -- кажа Вольга Някляева пра вынік агляду. Жонка палітыка спадзяецца, што пазней яму зробяць комплексны медычны агляд.