Някляеў зноў паспрабуе вылучыцца на Ўсебеларускі сход
Палітык мяркуе абскарджваць адмову ў рэгістрацыі яго як упаўнаважанага ад Ленінскага раёну. Як паведаміў Еўрарадыё сам Уладзімір Някляеў, рашэння пра сваю нерэгістрацыю ён не лічыць законным і надалей будзе спрабаваць вылучыцца на Усебеларускі сход:
Някляеў: "Гэтае рашэнне не заснаванае на законных матывах. Мы будзем дамагацца свайго. Я лічу, што трэба выкарыстоўваць любыя магчымасці, каб дайсці да людзей і сказаць ім праўду".
Сп.Някляеў таксама паведаміў, што збіраецца 4 лістапада прысутнічаць на паседжанні ўпаўнаважаных ад Ленінскага раёна. На гэтым паседжанні будуць выбірацца ўласна дэлегаты на Ўсебеларускі сход. Акрамя таго, палітык накіруе скаргу ў ЦВК.