Нямцоў: Расійскімі базамі Лукашэнка будзе шантажаваць Пуціна

Пра гэта лідар расійскай Партыі народнай свабоды Барыс Нямцоў заявіў падчас візіту ў Мінск:

130424_niamcoubaza.mp3

“Лукашэнка пагадзіўся з Шайгу [на размяшчэнне ў Беларусі вайсковай авіябазы] выключна для таго, каб у яго з’явіліся ў руках новыя інструменты для шантажу Расіі — гэта пастка для Пуціна. Тое, што Лукашэнка будзе за гэтую базу патрабаваць чарговыя пастаўкі таннай нафты, газу і гэтак далей — у мяне сумневаў няма. Тое, што, на жаль, да беларускага народа гэтыя грошы не дойдуць — у мяне таксама сумневаў няма”.

А зараз яшчэ пачнуцца гульні вакол таго, колькі Расія будзе плаціць арэнднай платы за свае ваенныя базы. Нямцоў упэўнены, што Лукашэнка "гандлявацца ўмее" і каштаваць гэтыя базы Расіі будуць даражэй, чым каштуе расійская ваенна-марская база ва Украіне.

Нагадаем, што аб магчымасці размяшчэння ў Беларусі расійскай авіябазы напярэдадні заявіў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу падчас сустрэчы ў Мінску з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Па словах Шайгу, на базе будзе размешчаны авіяполк. Канкрэтнае месца размяшчэння авіябазы ён не называў. Аднак расійскае выданне "Коммерсант" сёння напісала, што самы верагодны варыянт — гэта раён Баранавічаў.

У Мінск сустаршыня расійскай партыі ПАРНАС Барыс Нямцоў прыляцеў для падпісання заявы аб супрацоўніцтве паміж Аб’яднанай грамадзянскай партыяй і Партыяй народнай свабоды.

Лукашэнка: Калі Захад на нас нядобра паглядзіць, будзем рэагаваць (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі