Нямецкая кампанія прэтэндуе на буйны кантракт з АНТ

Тэлеканал АНТ
Тэлеканал АНТ

Тэлеканал АНТ вырашыў закупіць аўтамабіль суправаджэння ПТС — спецыяльнай тэхнікі, пры дапамозе якой тэлевізійнікі могуць весці трансляцыі з месцаў падзей. Гаворка ідзе пра немалыя выдаткі з бюджэту: на закупку вылучаецца больш за 1,9 мільёна рублёў.

Таргі ўжо скончыліся, цяпер тэлеканал вызначае пераможцу. І гэта ў кожным разе будзе не беларуская кампанія і нават не расійская, а еўрапейская.

Удзельнічаць у таргах выказалі жаданне літоўская TVC Solutions, UAB і нямецкая Broadcast Solutions GmbH. Аднак TVC Solutions, UAB, па-першае, належыць фірме з Германіі, а па-другое, не зрабіла падчас аўкцыёну ні адной стаўкі.

Немецкая компания претендует на крупный контракт с ОНТ

З улікам таго, што фармальна ўмовы таргоў выкананыя, Broadcast Solutions GmbH, хутчэй за ўсё, атрымае гэты кантракт. Еўрапейскую кампанію не бянтэжыць, што пастаўляць абсталяванне яна будзе дзяржаўнаму тэлеканалу, які актыўна ачарняе апазіцыю. Фармальна АНТ — гэта ЗАТ "Другі нацыянальны канал", але яго кантрольны пакет акцый належыць Мінінфарму, а кіраўніка прапануе ўключаны ў санкцыйны спіс Еўрасаюза Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі