Нямецкія і расійскія левыя — супраць шчыта ў Еўропе

Нямецкія і расійскія левыя сілы супольна пратэстуюць супраць размяшчэння амерыканскага супрацьракетнага шчыта на тэрыторыі Польшчы і Чэхіі.
Праект шчыта яны лічаць праявай “палітыкі ЗША і НАТА, накіраванай на ваенны ўціск народаў”.

Падпісанты звяртаюцца да парламентаў Нямеччыны і Расіі з заклікам аспрэчыць праект пабудовы шчыта.

З расійскага боку заяву падпісалі між іншых фізык-набеліст Жарэс Алфёраў, касманаўт Святлана Савіцкая і кіраўнік КПРФ Генадзь Зюганаў.

Нямецкі бок прэзентуюць прадстаўнікі левых партый і груповак.

Паводле "Junge Welt"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі