Нясвіжскі суд апраўдаў маладафронтаўцаў
Суд Нясвіжа ў панядзелак апраўдаў трох актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Анастасію Азарка, Арцёма Дубскага і Аляксандра Жукава. Як паведаміла Азарка, падчас разгляду адміністрацыйных пратаколаў суд не знайшоў доказаў правапарушэння.
Нагадаем, маладзёнаў абвінавачвалі ў дробным хуліганстве. Па гэтым артыкуле справу спынілі, але распачалі па іншым — пашкоджанне будынкаў. Як паведамлялася раней, моладзевыя актывісты і непаўналетняя Анастасія Палажанка былі затрыманыя міліцыяй у Нясвіжы ў ноч з 24 на 25 жніўня.
Маладзёнаў абвінавацілі ў хуліганстве, нібыта яна зрабілі надпіс на плоце "Беларусь — гэта святое". Усе чацвёра правялі ноч у Нясвіжскім раённым аддзеле ўнутраных спраў.
БелаПАН