Нясвіжскія прадпрымальнікі правялі стыхійны мітынг у цэнтры горада
Больш за 40 нясвіжскіх прадпрымальнікаў правялі стыхійны мітынг на міні-рынку ў цэнтры горада. Дробныя бізнесоўцы пратэставалі супраць зносу рынку.
На яго месцы гарадскія ўлады збіраюцца пабудаваць краму будаўнічых матэрыялаў. Наўзамен прадпрымальнікам прапанавалі перанесці свае гандлёвыя месцы на Цэнтральны рынак Нясвіжа, які па сутнасці працуе толькі раз на тыдзень.
На стыхійным мітынгу было вырашана паехаць 15 лютага на прыём да старшыні мінскага аблвыканкаму.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы.