Нёман можа затапіць вёску на Мастоўшчыне
У сувязі з будаўніцтвам Гродзенскай ГЭС на Нёмане вёска Глядавічы Мастоўскага раёна можа апынуцца пад вадою. Плаціна гідраэлектрастанцыі перакрые Нёман, у выніку чаго больш чым 150 га каля Глядавічаў будуць затопленыя.
Каб не дапусціць затаплення самой вёскі, плануецца падсыпаць яе пяском. Увод Гарадзенскай ГЭС запланаваны на 2010 г.