"Нёман" захоўвае першае месца ў экстралізе Беларусі
13 верасня адбыліся чарговыя матчы рэгулярнага сезону экстралігі.
Хакейны клуб "Гомель" дома са значным лікам саступіў "Металургу" — 0:4. "Хімік-СКА" на сваёй пляцоўцы перамог "Юнацтва" — 4:2. З такім жа лікам ХК "Віцебск" абыграў хакеістаў "Шахцёра". "Брэст" саступіў "Лідзе" з лікам 1:3, а "Магілёў" прайграў "Нёману" проста з разгромным лікам — 1:6.
У турнірнай табліцы "Нёман" працягвае займаць першае месца (7 ачкоў пасля 3 гульняў), за ім ідуць "Юнацтва" і "Шахцёр" (у абодвух па 6 ачкоў пасля 2 гульняў), "Гомель" (5; 2), "Хімік-СКА" (3; 2), "Ліда" (2; 2), "Металург" (1; 2), "Віцебск" (0; 1). Замыкаюць турнірную табліцу клубы "Брэст" і "Магілёў" — у іх па 0 ачкоў пасля 2 гульняў.
Фота — ria.ru