"Океан Ельзи" праедзецца па гарадах Беларусі. Графік туру

Стаў вядомы дакладны графік канцэртнага тура па Беларусі гурта "Океан Ельзи" , які сыграе 6 канцэртаў у падтрымку альбома "Dolce Vita". 11.05 Бабруйск (Бабруйск-арэна)
12.05 Мінск (Палац спорту)
15.05 Віцебск (Клуб "ЭНЕРГІЯ")
17.05 Баранавічы (Лядовы палац)
18.05 Брэст (Лядовы палац)
19.05 Гомель (Лядовы палац)

Як паведаміла начальніца аддзелу рэкламы "Мінскканцэрту" Валерыя Янчанка, квіткі на канцэрт "Океан Ельзі" у Мінску ўжо з’явіліся ў продажу:

Валерыя Янчанка: "З пачатку гэтага тыдня квіткі можна набыць у шасці касах Мінскканцэрту (схему касаў глядзіце на minskconcert.by). Зусім хутка квіткі з'явяцца і ў сталічных касах Палаца спорту, філармоніі, на ст.м Кастрычніцкая і ў распаўсюджвальнікаў. Да таго ж квіткі можна набыць і праз інтэрнэт на партале ticketpro.by.  Кошт квіткоў складае ад 45 да 110 тысяч ".

Фота: Ігар Крываконь

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі