Оля Сацюк будзе спяваць у гурце "Краскі"

Ўдзельніца дзіцячага Еўрабачання, 16-гадовая Оля Сацюк стане новай салісткай гурта "Краскі", паведамляе БЕЛТА. Прадзюсер гэтага калектыву Валерый Шаўчэнка заяўляе, што "саўнд гурта змяніўся, ён адпавядае духу часу, а над аранжоўкамі працуюць лепшыя спецыялісты Беларусі ў вобласці гукапісу".

Таксама Шаўчэнка абяцае, што "Краскі" выступяць на разагрэве ў папулярнага гурта Мorandi, які адбудзецца 24 лютага ў Палацы спорту.

А тым часам Аксана Кавалеўская, салістка ранейшага гурта "Краскі", які быў папулярны на пачатку 2000-ных, жыве і гастралюе ў Расіі са сваім калектывам, які таксама мае тую самую назву. Спявачка і яе прадзюсер Аляксей Воранаў называюць усе астатнія "Краскі" несапраўднымі.

Фота: olgasatsiuk.sitecity.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі