ОНТ: Да Ягора Хрусталёва вельмі добрае стаўленне на тэлеканале

Вядомы беларускі тэлевядучы Ягор Хрусталёў звольніўся з тэлеканала ОНТ. Свой сыход ён абяцае пракаментаваць праз некаторы час, калі збярэцца з думкамі.
Як паведаміла Еўрарадыё прэс-сакратар канала Аліна Праваторава, Хрусталёў атрымаў выгаднае запрашэнне з-за мяжы.

Аліна Праваторава: “Ягор Вячаслававіч напісаў заяву па ўласным жаданні толькі таму, што атрымаў вельмі заманлівую прапанову за межамі Беларусі”.

Расстаўся Хрусталёў з тэлеканалам даволі лёгка. Па словах Праваторавай, ён напісаў заяву, зайшоў да старшыні праўлення і выйшаў з падпісаным аркушам. Затрымліваць на канале яго не будуць.

Аліна Праваторава: “Выкарыстоўваць нейкія рэпрэсіўныя меры: ты павінен абавязкова адпрацаваць — ніхто не будзе. Да Ягора вельмі добрае стаўленне на тэлеканале”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі