ОРТ зняло працоўны дзень Раманчука
Здымачная група ОРТ 15 снежня суправаджала кандыдата на прэзідэнта Яраслава Раманчука ў паездцы па Гродзенскай вобласці.
Такім чынам, Першы канал расійскага тэлебачацця адгукнуўся на нядаўні зварот Раманчука да кіраўніцтва замежных тэлеканалаў выдаткаваць альтэрнатыўным кандыдатам эфір.
Раманчук пераконваў, што іншай магчымасці звярнуцца да масавай аўдыторыі выбаршчыкаў у дэмакратычных кандыдатаў ужо няма.
Верагодна, гендырэктар ОРТ Канстанцін Эрнст заяву Раманчука ўважліва прачытаў, піша сайт АДС.
Трэба спадзявацца, што зняты сюжэт паспее з’явіцца ў эфіры да выбараў і не будзе выдалены пільнымі беларускімі калегамі.