Па 20 тысяч за іспыт — з кожнага

Віцебская пракуратура затрымала за хабарніцтва выкладчыка аднаго з тэхнікумаў. Расказвае наша карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

“Цягам некалькіх месяцаў ён вымушаў студэнтаў плаціць яму за добрыя адзнакі. Спачатку выкладчык патрабаваў, каб студэнты прыносілі яму на кватэру гарэлку ды розныя дэлікатэсы ды пілі разам з ім, потым вырашыў браць грашыма - ад 15 да 20 тысяч рублёў за залік.

Грошы ён вымушаў плаціць не толькі тых, хто нічога не ведаў, але і выдатнікаў. Так працягвалася, пакуль адзін са студэнтаў не звярнуўся ў праваахоўныя органы.

На сённяшні дзень устаноўлена ужо больш як 10 падобных выпадкаў. Хутчэй за ўсё, незалежна ад таго, якое пакаранне ён панясе, 50-гадоваму мужчыне будзе забаронена займацца выкладчыцкай дзейнасцю”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі