Па амністыі ў Беларусі ўжо вызвалілі 80 чалавек

Як мінімум 80 чалавек ужо выйшлі па амністыі з месцаў пазбаўлення волі ў Беларусі. Нагадаем, адпаведны закон набыў сілу 24 лістапада.  Сёлета і ў першыя месяцы 2008 года на волю мусяць выйсці больш за 3,5 тысячы чалавек. На сённяшні дзень камісіі адміністрацый калоній ужо разгледзелі справы амаль 140 грамадзян, якія трапляюць пад амністыю.

Першымі вызваляюцца тыя, хто не мае запазычанасці, непаўнагадовыя, маці-адзіночкі, калі яны не былі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, ліквідатары наступстваў чарнобыльскай аварыі.

БелаПАН 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі