Па Беларусі гастралюе Капітан Танака - жвавы чырвоны слімак
Капітан Танака — маленькі чырвоны пластылінавы слімак, вялікадушны, кемлівы і не пазбаўлены пачуцця гумару — 31 студзеня распачынае тур па Беларусі. Капітана Танаку пусціў на свет журналіст газеты "Наша Ніва" Алесь Кудрыцкі 15 траўня 2005 г. Праз нейкі час ён таксама пачаў рэгулярна з’яўляцца на старонках "Нашай Нівы" ў рубрыцы "Газетка дзеткам". Нарэшце, у снежні 2008 г. запрацаваў і сайт, прысвечаны пластылінаваму герою. А на youtube можна знайсці мульцікі.
31 студзеня прэзентацыя кнігі пройдзе ў Віцебску, 15 лютага ў Баранавічах. Запланаваныя прэзентацыі ў Менску і іншых гарадах.
Гаворыць Алесь Кудрыцкі: "На прэзентацыях можна будзе пазнаёміцца з самім Капітанам Танакам ды яго сябрамі. Можна будзе паглядзець мульцікі пра Капітана Танаку, паўдзельнічаць у майстар-класе лепкі з пластыліну! Ну і, натуральна, набыць саму кнігу і невялічкія сувеніры. Прыходзьце на прэзентацыі з дзецьмі! Важна: не забывайцеся ўзяць з сабой крыху пластыліну. Будзем ляпіць Танаку разам!"
Наклад кнігі - 1000 асобнікаў. Кошт - 15 тыс. рублёў. Замовіць яе можна і праз інтэрнэт.