Па факце масавых беспарадкаў у Мінску распачата крымінальная справа

Па факце масавых беспарадкаў у Мінску 10 студзеня распачата крымінальная справа. Пра гэта ўдзельнікам стыхійнага мітынгу прадпрымальнікаў на плошчы Незалежнасці паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкаму Аляксандр Найдзенка.
Ён даў прысутным тры хвіліны на тое, каб яны пакінулі месца акцыі, паведамляе БелаПАН. Нагадаем, на пачатку акцыі міліцыянты папярэдзілі апазіцыйнага лідэра Аляксандра Мілінкевіча, што менавіта ён нясе адказнасць за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі