Па ільготным крэдытце можна будзе набыць і тавары лягпрома

Неўзабаве Мініністэрства гандлю пашырыць спіс тавараў для набыцця па ільготным крэдыце. Пералік тавараў папоўніцца прадукцыяй лёгкай прамысловасці, паведамляе тэлеканал СТВ. Пакуль жа асноўныя крэдытаатрымальнікі — жыхары невялікіх гарадоў Беларусі. Малазабяспечаныя грамадзяне могуць заняць грошы ў банкаў па паніжанай стаўцы ў 10% гадавых на тры года — для куплі бытавой тэхнікі, мэблі або дываноў. Узяць у доўг можна да 10,5 мільёнаў беларускіх рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі