Па колькасці сабраных подпісаў лідарства трымае Някляеў
Пра гэта Еўрарадыё даведалася, супаставіўшы звесткі з ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў. “Сапраўды, лічба агульная на ўчорашні вечар складала 40.736, - кажа прэс-сакратар Някляева Юлія Рымашэўская. - Натуральна, сталіца лідзіруе ў зборы подпісаў. Тут большая колькасць як зборшчыкаў, так і падпішчыкаў. А што датычыць астатніх абласцей, то тут цяжка назваць лідара”.
Па яе словах, асноўныя падпісчыкі – гэта людзі працоўнага веку, каля 30-40 год. Сярод іх прыкладна пароўну мужчын і жанчын.
Прэс-сакратар Яраслава Раманчука Ганна Красуліна паведаміла, што на сённяшні дзень сабрана каля 30 тысяч подпісаў. Лепш за ўсё падпісваюцца ў Гродне, а найгорш - на Гомельшчыне. Асноўны кантынгент, па словах Красулінай, гэта пенсіянеры, якім ужо няма чаго губляць. А моладзь, маўляў, вельмі запалоханая.
Іншая сітуацыя ў ініцыятыўнай групы Рыгора Кастусёва. За яго паставілі свае подпісы каля 25 тысяч чалавек. Як паведамляе кіраўнік яго групы Аляксей Янукевіч, асноўныя падпісчыкі - гэта людзі маладзейшага і сярэдняга ўзросту.
За Віталя Рымашэўскага, адзначае яго прэс-служба, сабрана больш за 22 тысячы подпісаў. У групе Андрэя Саннікава карэспандэнту Еўрарадыё назваць лічбу сабраных подпісаў не змаглі.