Па мацярынскі капітал звярнулася амаль 5000 беларускіх сямей
Пра гэта паведаміла міністр працы Марыяна Шчоткіна.
Для таго, каб атрымаць мацярынскі капітал у Беларусі з пачатка года было пададзена 4 930 заявак. Пра гэтым паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Марыянна Шчоткіна.
Нагадаем, указ кіраўніка дзяржавы аб мацярынскім капітале ўступіў у сілу з 1 студзеня. Згодна з дакументам, сем’і, у якіх з 2015 года з’явілася трэцяе і наступнае дзіця, маюць права атрымаць мацярынскі капітал у памеры 10 тысяч долараў на дэпазіт. Дакументы на атрыманне такой дапамогі трэба падаць у мясцовыя органы кіравання.
Як даведалася Еўрарадыё, на сярэдзіну траўня ў Беларусі было выдзелена болей за 1 мільён долараў.