Па справе аб масавых беспарадках абвінавачанні выстаўлены 22 фігурантам

Усе яны ўтрымліваюцца пад вартай, паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС.

Справа знаходзіцца ў вытворчасці следчага ўпраўлення папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама.

Паводле інфармацыі УІГС МУС, па стане на 29 снежня са спецыяльных устаноў міліцыі былі адпушчаны больш за 300 чалавек, якія адбывалі пакаранне за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. Сярод іх 12 грамадзян Расіі (восем адпушчаны датэрмінова), адзін грамадзянін Украіны і адзін — Літвы.

Разам з тым, двое расіян, вызваленых пасля адбыцца адміністрацыйнага арышту, зноў былі затрыманы, але ўжо ў межах расследавання крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19—20 снежня. Згодна з заканадаўствам, на працягу трох сутак будзе вырашана пытанне аб абранні ў дачыненні да іх меры стрымання, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі