Па справе Алега Бябеніна будзе праведзена дадатковая праверка

Пракуратура Мінскай вобласці правядзе дадатковую праверку па справе Алега Бябеніна. Яе мэта — устанаўленне матываў самагубства журналіста. Аб гэтым БелаПАН паведаміў намеснік генеральнага пракурора Беларусі Андрэй Швед. Ён патлумачыў, што 3 снежня рашэнне аб адмове ў распачынанні крымінальнай справы па факце гібелі Бябеніна было прынята, паколькі закончыўся трохмесячны тэрмін правядзення праверкі, і падстаў для распачынання справы не было — устаноўлена, што журналіст скончыў жыццё самагубствам. Затым наглядаючы пракурор у пракуратуры Мінскай вобласці адмяніў прынятае рашэнне і адправіў матэрыялы на дадатковую праверку.

Нагадаем, цела Алега Бябеніна, заснавальніка і кіраўніка папулярнага сайта www.charter97.org, было знойдзена ў пятлі 3 верасня ў яго загарадным доме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі