Па справе "падпальшчыкаў" затрыманыя ўжо 10 чалавек
8 верасня каля 12:00 у Мінску затрымалі яшчэ двух сацыяльных актывістаў, Таццяну Сямянішчаву і Ўладзіміра Валодзіна. Іх сябры звязваюць гэтыя затрыманне з расcледаваннем справы аб нападзе на расійскую амбасаду ў Мінску: “Затрыманая дзяўчына ― Таня Сямянішчава. Яе ўжо “забіралі” заўчора: адвезлі на допыт, абшукалі і адпусцілі. А цяпер ізноў затрымалі сёння, бо нешта знайшлі ў яе на цвёрдым дыску камп'ютара”.
Пра прычыны і акалічнасці затрымання Ўладзіміра Валодзіна ― удзельніка антыатамнай кампаніі ды актывіста Беларускай партыі зялёных ― невядома амаль нічога. Такім чынам, колькасць затрыманых па падазрэнні ў падпалах аддзялення “Беларусбанка”, Дома прафсаюзаў і аўтамабіля ля амбасады Расіі дасягнула 9 чалавек.
Зранку 8 верасня таксама з'явілася інфармацыя пра затрыманне ў Менску актывіста незарэгістраванай Партыі Свабоды Сяргея Папова. Яго падазраюць у нападзе на ізалятар на Акрэсціна.