Па справе выбуху ў Мінску затрыманыя ўжо пяць чалавек

Пяць чалавек ужо затрыманыя па справе выбуху ў Мінску.  Паведамляецца, што акрамя Ігара Корсака, Міраслава Лазоўскага і Сяргея Чыслава, таксама затрыманыя Віктар Ляшчынскі і Таццяна Пікун (яе прозвішча можа быць недакладнае).

Аднак начальнік упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці Ігар Кузняцоў паведаміў "Інтэрфаксу", што "ў рамках расследавання крымінальнай справы аб выбуху ў Мінску" затрымана чатыры чалавекі.

Цяпер "правяраецца іх датычнасць да незарэгістраваных дэструктыўных арганізацый", у тым ліку да "Белага легіёну", адзначыў Кузняцоў.

Затрыманыя знаходзяцца ў ізалятары на Акрэсціна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі