Па ўсёй Беларусі пройдуць вучэнні тэрытарыяльнай абароны

Байцы тэрабароны / sb.by
Байцы тэрабароны / sb.by

Па ўсёй Беларусі з 28 лютага да 3 сакавіка пройдуць вучэнні тэрытарыяльнай абароны, паведамляе прэс-служба Мінабароны. Адзначаецца, што яны планавыя. Аднак чаму ж нядаўна асобна прайшлі падобныя вучэнні ў Верхнядзвінскім раёне? Тады было заяўлена, што "дзеянні мясцовых уладаў атрымалі станоўчую адзнаку". Аднак, відаць, былі выяўлены недахопы.

На працягу чатырох дзён ва ўсіх раёнах правядуць тэарэтычныя і практычныя заняткі для органаў кіравання. У іх задзейнічаюць чыноўнікаў, супрацоўнікаў ваенкаматаў. Будзе праверана наяўнасць і ўмовы захоўвання "запасаў матэрыяльных сродкаў", якімі збіраюцца забяспечваць "партызан".

Што да ўдзельнікаў тэрабароны, то на працягу аднадзённага збору ім "будуць даведзены асновы і парадак дзеянняў у ходзе фарміравання тэрытарыяльных войскаў".

Вучэнні тэрытарыяльнай абароны праходзяць у РБ на фоне вайны ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі