Пачалася нацыянальная кампанія па зімовым уліку птушак

Нацыянальная кампанія па зімовым уліку птушак пачалася ў Беларусі з 1 студзеня. Яе арганізатарамі выступаюць грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і Навукова-практычны цэнтр па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук.
Як паведамляе сайт kp.by, у акцыі можа прыняць удзел любы ахвотны. Напрыклад, у мінулагоднім зімовым уліку прынялі ўдзел больш за тысячу назіральнікаў. Было зарэгістравана каля 90 тысяч птушак 101 віду.

Грамадскія актывісты адзначаюць, што акцыя найперш праводзіцца для таго, каб людзі заўважылі птушак, пачалі за імі назіраць, даведаліся пра іх праблемы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі