Пачалася рэгістрацыя на першы ў Беларусі міжнародны велафестываль

Мерапрыемства пройдзе ў Брэсце напрыканцы ліпеня і будзе прымеркавана да Дня гораду. Ініцыятарам фэсту выступіў мясцовы велаклуб "Ручаёк".



Па словах кіраўніка клуба "Ручаёк" Міхаіла Кузменчука, стартам агранізаванай калоны стане музей "Бярэсце", адкуль 13 кіламетраў раварысты праедуць да музею "5-ты форт".



Кузменчук: "Гэты маршрут быў намі зроблены і ў гарвыканкаме яго зацвердзілі. Таксама маршрут быў дасланы ў ДАІ, дзе не выказалі ніякай яго забароны".



Са словаў арганізатараў, роварных мерапрыемстваў падобнага маштабу ў Беларусі яшчэ не было. Апроч беларускіх клубаў у чакаецца ўдзел і замежных гасцей з Украіны, Польшчы і Літвы. За 2 дні рэгістрацыі паўдзельнічаць у прабегу выказалі ахвоту каля 250 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі