Пачалі першую крымінальную справу за нецэнзурныя надпісы на аўтапрыпынку

У Баранавіцкім раёне па факце нанясення нецэнзурных надпісаў на прыпынку грамадскага транспарту міліцыя распачала крымінальную справу. Як адзначае БелаПАН, справа заведзеная за апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці. Па звестках следства, невядомы на сценах аўтобуснага прыпынку ў вёсцы Арабаўшчына чорнай фарбай напісаў "цынічныя і нецэнзурныя словы" на адрас мясцовай жыхаркі. У міліцыю 12 лістапада звярнулася маці пацярпелай.

За апошнія гады гэтая першая крымінальная справа з нагоды абразлівых надпісаў, звернутых да канкрэтнага чалавека.

Работнікі мясцовай дарожнай службы знішчылі надпісы. Матэрыяльную шкоду яны ацанілі больш як у 294 тысяч рублёў.

Калі вінаватага знойдуць, яму пагражае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або штрафу, або арышту да трох месяцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі