Пачаліся мерапрыемствы Года памяці
Мерапрыемствы Года памяці распачаў грамадскі аргкамітэт па ўшанаванню памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Першая акцыя прайшла 30 студзеня ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам. Вось што распавёў у інтэрв’ю «Еўрапейскаму радыё для Беларусі» сустаршыня аргкамітэту, гісторык Ігар Кузняцоў:
«Мы падтрымалі ініцыятыву Сыктыўкарскага аддзялення міжнароднага «Мемарыялу», якое звярнулася да нас з прапановай уключыцца ў акцыю памяці.
Яны прапанавалі кожнае 30 чысло месца на месцах масавых расстрэлаў, пахаванняў, на месцах, дзе былі разбураныя храмы, запальваць свечкі.
У Курапатах сабраліся каля 15-20 прадстаўнікоў грамадскасці і, напэўна, столькі ж ці нават больш прадстаўнікоў спецслужб.
Я пытаўся ў людзей у цывільным, ці яны прадстаўляюць міліцыю? Яны сказалі, што не. Не прадставіліся і ніякіх дакументаў не паказалі».
Наступная акцыя Года памяці запланаваная на 28 лютага.