Пачалося расследаванне смерці актывіста БНФ Валянціна Доўнара

Пачалося расследаванне дзіўнай смерці актывіста Партыі БНФ з Мар'інай Горкі Валянціна Доўнара, паведамляе прэс-служба ПБНФ.  30 лістапада супрацоўнікі крымінальнага вышуку звязаліся з аднапартыйцам загінулага Алесем Васьковічам і запрасілі яго на гутарку. Паколькі Васькович знаходзіўся на працы ў Мінску, супрацоўнікі крымінальнага вышуку прыехалі ў сталіцу і сустрэліся з ім там. Гутарка датычыла менавіта акалічнасцяў смерці Валянціна Доўнара.

Васьковіч расцэньвае гэтыя дзеянні як пачатак следства па справе калегі. "Добра, што яны пачалі хоць нешта рабіць. Напрыклад, ніхто з знаёмых Валянціна Доўнара не верыць, што мужчына быў п'яным, калі яго збівалі. Таксама дзіўна, што зніклі некаторыя асабістыя рэчы спадара Доўнара", — распавёў Алесь Васьковіч.

Нагадаем, распаўсюднік незалежнай прэсы Валянцін Доўнар сканаў у лякарні 27 лістапада праз тыдзень пасля таго, як пры няясных акалічнасцях атрымаў чэрапна-мазгавую траўму. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі