Пачаўся продаж білетаў на матч Лігі Еўропы паміж "Нафтанам" і "Гентам"
Продаж білетаў на футбольны матч 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы паміж уладальнікам кубка Беларусі "Нафтанам" і бельгійскім "Гентам" пачаўся ў Наваполацку і Віцебску. Сустрэча пройдзе 16 ліпеня на полі Цэнтральнага спартыўнага комплексу Віцебска. Як паведамляе БелаПАН, кошт білетаў складае ад 8 да 10 тыс. рублёў. Адзначым, што дзень правядзення футбольнага матчу супаў з днём урачыстага закрыцця міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". І цяпер арганізатары заклапочаныя тым, на што людзі будуць арыентавацца больш — на фестывальныя мерапрыемствы ці на футбол.