Пачынаецца барацьба за выхад у чэмпіянат Еўропы па валейболе
Сёння беларускія валейбалісты стартуюць у адборачных турнірах моладзевага чэмпіянату Еўропы. Нашы дзяўчыны (век гульцоў – да 19 гадоў) выступае ў фінскім Тампере ў групе “D”. Першыя суперніцы беларусак - французскія валейбалісткі, заўтра сустрэча з фінскай камандай, 28 сакавіка гульня са зборнай Нямеччыны, а 30 сакавіка заключны паядынак супраць грэцкай каманды. Па меркаванні галоўнага трэнера беларускай каманды Валерыя Андрыевіча, у яго падапечных ёсць нядрэнныя шанцы на тое, каб патрапіць у фінальную частку кантынентальнага першынства, якое пройдзе ў Італіі. Наўпрост туды патрапіць толькі пераможца групавых турніраў, а зборныя, якія занялі другое і трэцяе месца, у ліпені правядуць яшчэ адзін адборачны раўнд.
Па такой жа схеме праходзіць кваліфікацыйны турнір для валейбалістаў, чый век не перавышае 20 гадоў. У групе “С”, якая базіруецца ў румынскім Бузэу, зборная Беларусі сёння сустракаецца з партугальцамі, заўтра паядынак з гаспадарамі спаборніцтваў, 28 сакавіка сустрэча з камандай Венгрыі, 29 сакавіка гульня з сербскай дружынай, а 30 сакавіка матч са зборнай Бельгіі. Галоўны трэнер нашых валейбалістаў Аляксандр Герасімаў лічыць, што падчас падрыхтовак да еўрапейскіх баталій камандзе не хапіла спарынгаў з моцнымі супернікамі, і недахоп гульнявой практыкі можа негатыўна адбіцца на выступе ў Румыніі. Але ўсё жа беларусы настройваюцца на барацьбу за месцы ў тройцы лепшых у сваёй кваліфікацыйнай групе.
БелТА