Пачынаюцца здымкі "Брыгады-2"
Праз шэсць гадоў пасля выхаду першага фільма, глядацкай цікавасці і разлютаваных спрэчак крытыкаў прадзюсар "Брыгады" Аляксандр Іншакоў бярэцца за стварэнне другой часткі карціны. Аднак сіквел будзе ўжо паўнаметражным фільмам.
Пасля гучнага поспеху расійскага серыяла "Брыгада" ў 2002 годзе ўдзячныя гледачы не раз пыталіся пра магчымы працяг. Але ўсе стваральнікі нязменна адказвалі адмоўна.
Маўляў, "фінал гісторыі расставіў усё па сваіх месцах, і працяг не мае сэнсу". І ўсё ж падрыхтоўка да здымак "Брыгады 2" пачалася.
Інфармацыя, ці возьме ўдзел у здымках хтосьці з зорнага акцёрскага складу першага фільма, пакуль не выдаецца.
Нагадаю, што "Брыгада" ў год выхаду на экраны стала самым дарагім і высокабюджэтным фільмам Расіі. Бюджэт адной серыі складаў амаль 200 тысяч долараў.
Таксама серыял пабіў усе мажлівыя рэкорды па глядацкай папулярнасці і стаў першым расійскім фільмам, які дабраўся да паўфіналу прэстыжнай амерыканскай тэлеўзнагароды "Эмі".
Новай працай стваральнікі збіраюцца як мінімум паўтарыць, а як максімум перасягнуць поспех серыяла.
Фота: allstars.pp.ru