Пацяпленне клімату можа стварыць праблемы з вырошчваннем ільну ў Беларусі

Пацяпленне клімату наагул станоўча адбіваецца на беларускай флоры. Такое меркаванне выказаў у інтэрв’ю БЕЛТА навуковы супрацоўнік лабараторыі флоры і сістэматыкі раслінаў Інстытута эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук Аркадзь Скуратовіч. Са словаў навукоўца, пацяпленне клімату прывяло да таго, што цяпер у Беларусі лепей расце кукуруза і сланечнік. Таксама ў нас прыжыліся новыя кармавыя культуры, напрыклад, пайза. Паляпшаюцца ўмовы для вырошчвання цукровых буракоў. Сталі актыўна культываваць вінаград, абрыкосы і ківі.

Разам з тым, ёсць і негатыўныя наступствы пацяплення клімату. Напрыклад, ускладніліся ўмовы існавання для ялінаў. Калі сітуацыя не зменіцца, то іх колькасць у краіне можа заўважна скараціцца. У перспектыве могуць быць і праблемы з вырошчваннем ільну, які кепска пераносіць спёку. Магчыма, што ў Гомельскай вобласці знізіцца ўраджайнасць бульбы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі