Пацярпелых ад пінскага выбуху перавозяць у лякарні Брэста і Мінску

Перавод пацярпелых лекары тлумачыць неабходнасцю лячэння ва ўмовах спецыялізаванага апёкавага аддзялення, паведамляе БЕЛТА.
Так, 28 кастрычніка з Пінску ў Брэст будзе дастаўлены адзін пацярпелы, заўтра - яшчэ адзін. У Пінску рыхтуюцца 29 кастрычніка выпісаць жанчыну, якая атрымала чэрапна-мазгавую траўму і праходзіць лячэнне ў аддзяленні нейрахірургіі. Яе стан не выклікае турботы ў медыкаў.

Такім чынам, на лячэнні ў Пінскай лякарні пацярпелых ад выбуху не застанецца. У сталічным апёкавым цэнтры на лячэнні будуць знаходзіцца 14 чалавек. У Брэсцкай абласной лякарні будуць лячыцца 6 пацярпелых з Пінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі