Пацярпелых падчас выбуху ў Мінску выпісваюць з бальніцаў
З Мінскіх бальніцаў у суботу пачалі выпісваць пацярпелых падчас выбуху ў ноч на пятніцу на праспекце Пераможцаў у Мінску. З лякарні хуткай медыцынскай дапамогі выпісваецца 23-летні Дзяніс Мітранкоў, які атрымаў непранікальнае раненне ў вобласць калена. Забіраць пацярпелага прыехаў яго сябар, з якім Дзяніс разам вучыўся ў школе. Падчас выбуху Дзяніс Мітранкоў знаходзіўся ў двух метрах ад эпіцэнтра, аднак, па яго словах, самога выбуховага прыстасавання не бачыў.
Інтэрфакс
Інтэрфакс