Пад Адэсай у аварыі загінуў 27-гадовы беларус

27-гадовы беларус загінуў у аварыі ў Іванаўскім раёне Адэскай вобласці Ўкраіны. На трасе Кіеў — Адэса аўтамабіль Renault Laguna сутыкнуўся з грузавіком. Як паведамляе сайт reporter.com.ua, загінулы быў пасажырам легкавіка. Яшчэ двое беларусаў, 26 і 27 гадоў, а таксама кіроўца атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Паводле папярэдніх звестак, прычынай аварыі стала няўважлівасць 26-гадовага кіроўцы Renault Laguna.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі