Пад Баранавічамі знайшлі старажытны човен

Унікальную знаходку, старажытную лодку адкапалі ў рацэ Мышанка ў апошнія дні лета. Як паведаміў стваральнік Баранавіцкага сельскагаспадарчага ліцэя Міхась Трафімчук, вада сама агаліла частку лодкі. Намаганні выкладчыка разам з мясцовымі энтузіястамі самастойна дастаць знаходку вынікаў не прынеслі. Большая частка трохметровага чаўна, выдзяўбленага з ліпавага дрэва, знаходзіцца пад вялікім напластаваннем пяску.

Мяркуючы па глыбіні, на якой знаходзіцца лодка, і па колькасці пяску над ёй, чаўном карысталіся як мінімум 500 гадоў таму. Выкладчык больш за ўсё хвалюецца, што лодка можа разваліцца пасля сутыкнення яе з кіслародам.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі