Пад Бешанковічамі маланка забіла рыбака
Трагедыя здарылася ўчора на возеры Белае, што у Бешанковічскім раёне. 50-гадовы мужчына, што прыехаў у госці да маці у вёску Пушкары, пайшоў на рыбалку. Калі ўзнялася непагадзь, мужчына застаўся адзіным рыбаловам на возеры.
Ягоная лодка знаходзілася метрах у 20 ад берага, калі маланка трапіла
рыбаку ў патыліцу. Мужчына вываліўся з лодкі.
Пазней на целе эксперты знайшлі шмат апёкаў, у загінуўшага былі абпаленыя валасы. Тое, што няшчасны выпадак здарыўся з ім менавіта на гэтым возеры, выглядае містычна. Справа ў тым, што гэты мужчына аднойчы ледзьве не патануў у тым самым месцы, дзе цяпер трапіў пад маланку.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадые, Віцебск