Пад Гроднам пройдзе свята вяндліны
15 чэрвеня запрашае аграгарадок Капцёўка чакае гасцей на незвычайную імпрэзу.
Распачнецца свята а 13-й гадзіне тэатралізаванай праграмай. Пасля гасцей запросяць у каўбасную галерэю, на падворак галоўнага героя свята Копціча, дзе майстры падзеляцца сакрэтамі вэнджання мяса і рыбы. Яшчэ больш рэцэптаў — у “Вяндлінным весніку”. Самых маленькіх чакае пляцоўка “Вандроўка ў казку”.
Таксама ў праграме песні ды танцы ў выкананні калектываў мастацкай самадзейнасці і ўдзельнікаў тэлепраекта “Ведай нашых”. Завершыцца свята маладзёжнай танцавальнай праграмай “У рытме дыска”, піша “Гродзенская праўда”.