Пад Іванава дызель-цягнік разарваў трактар з прычэпам, ёсць ахвяра

25-гадовы трактарыст адной з мясцовых гаспадарак чамусьці не спыніўся на сігналізацыю на рэгуляваным чыгуначным пераездзе Іванава — Снітава. У выніку, на чыгунцы адбылося сутыкненне трактара з дызель-цягніком "Брэст — Лунінец".



Удар прыйшоўся паміж кабінай і прычэпам, ён быў такі моцны, што кавалкі трактара разляцеліся ў розныя бакі. Трактарыст ад атрыманых траўмаў памёр на месцы, адзначае БЕЛТА.



Затрымка ў руху цягнікоў склала каля 15 хвілінаў.

Здымак з архіву. Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі