Пад Кастрычніцкай плошчай пабудуюць паркінг на 600 аўто

Увесну 2011 года ў цэнтры Мінску распачнецца будаўніцтва паркінгу. Ён будзе паглыбляцца ў зямлю на чатыры ўзроўні і змяшчаць да 600 машынаў. Заязджаць у паркінг можна будзе з боку вуліцы Энгельса. Архітэктары плануюць злучыць яго з гандлёвым цэнтрам “Купалаўскі”. Паводле папярэдніх ацэнак, паведамляе БЕЛТА, забудова будзе каштаваць да 100 млрд рублёў. Плануецца, што паркінг адкрыецца ў 2012 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі