Пад Лоевам знайшлі матылька, якога лічылі зніклым з 1902 года

Пад Лоевам знайшлі матылька, якога лічылі зніклым з 1902 года

У Беларусі знайшлі матылька, якога ўжо болей за сто гадоў не сустракалі на тэрыторыі нашай краіны. Як паведамляе БЕЛТА, стракатка Сапфо выявілася ў біялагічным заказніку “Днепра-Сожскі”, што ў Лоеўскім раёне.

Гэты від лічылі зніклым і апошнім разам яго згадвалі ажно ў 1902 годзе ў кнізе Арнольда “Каталог насякомых Магілёўскай губерні”. Ва Усходняй Еўропе стракатка травяная жыве пераважна ў Карпатах. У Беларусі матылька пабачылі яшчэ летась, а зафіксаваць здолелі напрыканцы ліпеня гэтага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі