Пад Маладзечнам у часе адпачынку патануў мужчына
Паведамленне пра інцыдэнт паступіла позна ўвечары 6 чэрвеня.
На месца здарэння накіравалі вадалазную службу, якая і знайшла цела тапельца, інфармуе БелаПАН.
Паводле словаў відавочцаў, 51-гадовы мужчына адпачываў у кампаніі на беразе возера каля вёскі Крыніца і быў нецвярозы. Прыкладна а 22.00 ён захацеў купацца і пайшоў у ваду.