Пад Мінскам з неядомых рэчываў падраблялі масла
Мінскія праваахоўнікі выявілі цэх, у якім фасавалі падробнае "сметанковае масла", каб прадаваць яго на рынках Мінска.едаванне. Як паведамілі ў ГУЎС Мінгарвыканкама, цэх прынамсі месяц працаваў у
Міханавічах. Зламыснікі выкарысталі нізкагатунковыя гатункі алею з
дадаткам раслінных тлушчоў. "Прадукт" не адпавядаў патрабаванням
санітарных нормаў і правілаў. Пры дапамозе саматужнага абсталявання яго
пакавалі пад папулярную марку "сметанковае несалёнае масла "Сялянскае"
вышэйшага гатунку". Аператыўнікі ўстанавілі, што тавар прадавалі на
сталічных рынках.
У цэху знайшлі 999 кг фальсіфікаванай прадукцыі, яшчэ 777 кг - на рынку "Ждановічы". Агульны кошт прадукта ацэньваецца ў 35,5 млн. рублёў. Паводле заключэння Мінскага гарадскога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, гэтае "масла" есці нельга з-за яго шкоднасці для здароўя.
Адкрытая крымінальная справа па ч. 1 ст. 250 УК (распаўсюджванне хлуслівай інфармацыі пра тавары і паслугі). Дырэктар прадпрыемства — 43-летні ураджэнец Арменіі, які мае від на жыхарства — пасля следчых дзеянняў адпушчаны пад падпіску аб невыездзе. Праводзіцца расследаванне.
БелаПАН