Пад Мінскам застрэлілі ўладальніка аўтамабільнай фірмы

57-гадовы жыхар сталіцы, дырэктар фірмы “Глобал Аўта Сіці” быў знойдзены забітым 16 кастрычніка ў пасёлку Прывольны Мінскага раёна. Акурат там і месціцца гэтая фірма. Паводле звестак Мінскай абласной пракуратуры, бізнэсмена застрэлілі. Прадпрыемства займалася продажам аўтамабіляў. Напярэдадні адбылося пагадненне па продажы аўто. Дырэктар застаўся на ноч ахоўваць маёмасць. У часе агляду навакольнай тэрыторыі быў знойдзены непашкоджаны металічны сейф і сляды, якія паказваюць, што труп перацягвалі з месца на месца, паведамляе Хартыя’97.

Пракуратура пакуль што схіляецца да версіі забойства на бытавой глебе. Следчыя лічаць, што забойства наўрад ці было на замову, але адпрацоўваюць і гэтую версію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі