Пад Мінскам затрыманыя каля 30 моладзевых актывістаў
Міліцыянты затрымалі каля 30 былых сяброў незарэгістраванай арганізацыі
“Задзіночанне беларускіх студэнтаў”, якія сабраліся ў арэндаваным
катэджы пад Мінскам дзеля святкавання Дня нараджэння аднаго з хлапцоў. Каля 16.00 у катэдж уварваліся міліцыянты і супрацоўнікі КДБ. Па іх звестках у доме нібыта захоўваюцца нелегальныя алкагольныя вырабы, а таксама наркатычныя сродкі.
Маладзёнаў сагналі ў адзін пакой, а ў катэджы правялі дагляд. Каля дома дзяжурылі супрацоўнікі праваахоўных органаў.
Пасля дагляду, гаспадара катэджа абвінавацілі ва ўтрыманні прытона, а затрыманых збіраюцца даставіць або ў РАУС Першамайскага раёна сталіцы, або ў Мачулішчы.
Фота: photo.bymedia.by